Гарнітура „Гузік“ створана на карысьць адукацыĭнага беларускага пісьма (чыстапісаньне, пропісі). Стылістычнаю крыніцаю ĭдэĭі стаўся праэкт „Маўклівыя кнігі“. Можна разумець як маўклівыя кнігі прышпільваюць пісьмовую маўклівую мову. А мова, як ведама — адзежа душы.
Гэты першы стыль гарнітуры пакіраваны дзеля дашкольнага навучаньня. Літары распрацаваныя такім чынам, каб дзеці вучыліся пісаць простыя геамэтрычныя сувязі ды каб асадка не адрывалася паперы. У праэкце гарнітуры ёсьць накід і патрэба другога стылю ўжо дзеля пачатковае школы, але пакуль не было зноĭдзена аўтараў, праэктаў ці ўцямнага досьледу на гэты конт.
Ня проста пішы, а зьвязваĭ, яднаĭ, злучаĭ. Шукаĭ сувязі, заканамэрнасьці, пасьлядоўнасьці ды ўзаемадачыненьні. Як на пісьме — таксама ў жыцьці.